Да прыезду Лукашэнкі Кобрын старанна рыхтавалі
Ужо зранку 5 красавіка міліцыя і спецслужбы блакавалі ўсе цэнтральныя вуліцы горада. Былі ачэпленыя не толькі дарогі, але і падваротні.
На кожным скрыжаванні стаялі людзі ў цывільным. Кобрынцы перадавалі адно адному: "Лукашэнка прыязджае". Іх хвалявала, што была паралізаваная тая частка Кобрына, дзе знаходзяцца асноўныя крамы. Прадаўцы апусцелых крам таксама абураліся, перадае "Праваабарончая хроніка".