Дадатковы начны аўтобус з Мінска ў Вільню (расклад руху)

Адпраўляецца ён ноччу ў нядзелю (02.30) ад аўтавакзала "Цэнтральны" (з Вільні ад’езд у 07:20 у нядзелю), піша "Наша ніва".

Цяпер у кірунку Вільні з беларускай сталіцы ходзіць 11 аўтобусаў:

у тым ліку, пяць аўтобусаў "Мінск — Вільня" (01:35 — аўторак — субота; 02:30 — панядзелак; 09:20 — штодзённа, 12:00 — штодзённа, 14:00 — штодзённа), аўтобус "Гомель — Вільня" (14:50, серада, пятніца, субота), аўтобус "Мінск — Рыга" (00:30, штодзённа), "Мінск — Каўнас" (08:20, 16:45, штодзённа), "Мінск — Калінінград" (07:00, панядзелак, чацвер, субота), "Мінск — Паланга" (19:40, штодзённа).

Кошт білета ад 115 тысяч рублёў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі