ДАІ затрымала каля 30 бабруйскіх драг-рэйсераў (фота)

Увечары 19 траўня болей за 30 аўтамабілістаў сабраліся на трасе Гомель-Мінск. Недалёка ад кавярні “Кіраўчанка” гоншчыкі ладзілі заезды на адлегласць у 402 метры.

Больш за палову затрыманых атрымалі штрафы за парушэнне хуткаснага рэжыму, адсутнасць тэхнічнага агляду, ці страхоўкі, паведамляе "Аўтапартал Бабруйска".

Дарэчы, падчас разбіральніцтва выявілася, што гонкі ладзіў неафіцыйны бабруйскі аўтамабільны клуб Bobruisk Raising. Інфармацыя пра запланаваныя заезды была нават размешчаная на яго сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі