ДАІшнік, які адмовіўся ад хабару ў 1,5 млн долараў, атрымае прэмію (відэа)
Яна складзе 100 тысяч расійскіх рублёў, гэта больш за 3 тысячы долараў.
Маскоўскі паліцыянт адмовіўся легалізаваць незаконную партыю з 300 грузавікоў. Ён паведаміў пра прапанову начальству. 30-гадовага прадпрымальніка з Далёкага Усходу затрымалі падчас перадачы першай часткі грошай — 100 тысяч рублёў. Менавіта такую прэмію пазней і атрымаў паліцыянт.
Дарэчы, імя яго не разгалошваецца. Вядома толькі, што ён займае даволі высокую пасаду.
Фота — lifenews.ru