Дакладчыкам ПАСЕ па Беларусі стаў Андрэс Херкель
Ён вядомы як непрымірымы крытык афіцыйнага Мінску.
Херкель — кіраўнік эстонскай дэлегацыі ПАСЕ, сябра саюзу правых партый "Айчына — Рэс публіка", паведамляе расійскае ІА REGNUM.
Па словах палітыка, цяпер у Беларусі складаная сітуацыя, эканамічнае становішча пагаршаецца, а абмежаванні палітычных свабодаў — яшчэ больш жорсткія, чым раней. Менавіта таму Беларусь павінна звярнуць увагу на даклад ПАСЕ, лічыць Херкель.
Эстонскі парламентарый лічыць, што беларускія ўлады павінны шчыльна супрацоўнічаць з Еўрапарламентам і Парламенцкай асамблеяй АБСЕ. Гэта неабходна, каб еўрапейскія арганізацыі маглі лепш каардынаваць палітыку ў дачыненні да Беларусі.
Херкель вядомы тым, што ў 2006 годзе зрабіў даклад па Беларусі, які паглыбіў крызіс у адносінах паміж афіцыйным Мінскам і ПАСЕ.
Фота: azadliq.org