Даля Грыбаўскайтэ хоча пачуць праўду пра "цацачны дэсант"

Па словах Грыбаўскайтэ, якія перадае партал DELFI.lt, інцыдэнт варта падзяліць на дзве часткі — перасячэнне літоўскай мяжы і тое, што адбывалася на тэрыторыі краіны. Яна паабяцала, што інфармацыю пра парушэнне дзяржаўнай мяжы паведамяць грамадству і шведскім парваахоўнікам пасля таго, як скончыцца расследаванне.

Разам з тым, кажа прэзідэнт Літвы, не трэба маніць. Гэты зварот яна адрасавала літоўскім палітыкам і службам, якія далі нямала супярэчлівай інфармацыі пра палёт шведскага самалёта з Літвы ў Беларусь.

Нагадаем, што літоўскія памежнікі і Мінабароны спачатку адмаўлялі факт незаконнага перасячэння паветранай мяжы. Пазней з'явілася інфармацыя, якая пацвярджае гэты факт. Расследаванне справы яшчэ не завершана.

Фота — ru.delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі