Даля Грыбаўскайтэ не верыць у эканамічныя санкцыі ЕС
Прэзідэнт Літвы назвала бессэнсоўным пашырэнне санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі.
Грыбаўскайтэ заявіла, што падобныя меры ніколі не апраўдваліся, перадае ІА Regnum. Пры гэтым літоўская кіраўніца адзначыла, што ўведзеныя 20 чэрвеня санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў з'яўляюцца "мэтавымі і вельмі невялікімі".