Дапыталі брэсцкага прадпрымальніка Станіслава Федзько
Перад допытам у Брэсце яму тэлефанавалі з Мінска, спрабуючы апытаць пра падзеі 19 снежня.
Брэсцкага прадпрымальніка Станіслава Федзько 24 лютага выклікалі на допыт у Маскоўскі РАУС Брэста.
Участковага, які праводзіў апытанне, цікавіла інфармацыя аб масавых беспарадках і ўдзел прадпрымальніка ў акцыі пратэсту. Федзько на падобныя пытанні адказваць адмовіўся. Яго сфатаграфавалі для апазнання сярод асобаў, што бралі ўдзел у акцыі пратэсту і адпусцілі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".