Дар’я Домрачава атрымала яшчэ адно “серабро” ў Румпольдынгу
13 студзеня беларуская біятланістка была другой у гонцы з масавым стартам у рамках 5-га этапу Кубка свету.
Домрачава прайшла па дыстанцыі з двума промахамі і пасля апошняй стральбы была трэцяй, але здолела абысці расіянку Вольгу Зайцаву. Дар’я нават мела час на тое, каб на фінішы павітаць гледачоў.
Першае месца ў гэтай гонцы заняла нарвежка Тура Бергер.