Дар'я Домрачава фінішавала другой у індывідуальнай гонцы

29 лістапада прайшла індывідуальная гонка ў жанчын на 15 км. Ад Беларусі выступалі шэсць спартовак. Найлепшая з нашых біятланістак Дар'я Домрачава фінішавала другой. На чатырох агнявых рубяжах беларуска дапусціла два промахі.

Першае месца заняла нарвежка Тора Бергер, якая не дапусціла ніводнага промаху. На трэцім месцы — расіянка Кацярына Глазырына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі