Дар'я Домрачава перакваліфікавалася ў тэнісісткі (фота)
Падчас адпачынку ў іспанскай Марбэльі біятланістка памяняла стрэльбу на тэнісную ракетку.
Дар'я Домрачава скончыла сезон у статусе адной з мацнейшых біятланістак свету. Па выніках апытання 240 спартовых журналістаў з Еўропы, Азіі і Амерыкі Даша апынулася на 9-м месцы.
Пасля ўдарнай зімы Даша вырашала адпачыць на іспанскім курорце Марбэлья. Відаць, стрэльба за сезон біятланістцы надакучыла... На час адпачынку яна перакваліфікавалася ў тэнісісткі — і парадавала сваіх прыхільнікаў шчырай фотасесіяй.
Фота: www.daryadomracheva.com.