Дар’я Домрачава перамагла ў гонцы пераследу
Яна фінішавала з часам 32 хвіліны 44,5 секунды на апошнім этапе кубка свету па біятлоне ў Ханты-Мансійску.
На другім месцы апынулася фінка Кайса Макярайнен, на трэцім — украінка Віта Семярэнка. Немка Магдалена Нойнэр, якая выйгравала большасць гонак на этапах кубку свету, толькі на чацвёртым месцы.