Дар'я Домрачава пятая ў гонцы пераследу ў Аберхофе

Пераможцай гэтай гонкі стала расіянка Вольга Зайцава (32.01,9 з трыма промахамі). 

Няўдалай была для Домрачавай і спрынтэрская гонка, якая прайшла 5 снежня ў Аберхофе ў межах 4-га этапу Кубка свету па біятлоне. Тады беларуска паказала толькі 10-ты вынік.

Іншыя беларускі, якія ўдзельнічалі ў гонцы пераследу, занялі наступныя пазіцыі: Анастасія Дубарэзава — 38-е, Надзея Скардзіна — 39-е, Людміла Калінчык — 50-е, Ірына Крыўко — 53-е месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі