Дар’я Домрачава заняла 3-е месца ў гонцы пераследу
Беларуская біятланістка на этапе Кубка свету ў Канціалахці здолела трапіць у тройку лідараў, хоць і настраляла ажно 4 штрафныя колы.
Домрачава прайграла пераможцы гонкі фінцы Кайсе Макярайнен 37 секунд. Ад другога месца, якое заняла немка Магдалена Нойнэр, беларуску аддзялялі 1,1 секунды.