Дар’я Домрачава заняла 3-е месца ў спрынце ў Канціалахці

Беларуская біятланістка адстала на 17 секунд ад пераможцы гонкі немкі Магдалены Нойнэр, якая мела 1 промах. Другое месца заняла фінка Кайса Макярайнен, апярэдзіўшы Домрачаву на 12,3 сек.

Адметна, што пасля двух промахаў на першым агнявым рубяжы Дар’я Домрачава займала толькі 41-е месца з адставаннем ад лідара ў 40,4 сек., інфармуе БЕЛТА. У гэтым сезоне беларуска ўжо ў 11-ты раз трапіла ў лік прызёраў на этапах Кубка свету. 12 лютага яна выступіць у гонцы пераследу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі