Давыдзька расказаў, для каго працуе БТ
У Пінску пабываў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.
Як паведаміў тэлеканал “Варяг”, Давыдзька сустрэўся са студэнтамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сваёй прамове ён заявіў, што асноўная аўдыторыя тэлеканала “Беларусь 1” — гэта жанчыны ва ўзросце ад 35 да 80 гадоў.
Таксама чыноўнік паведаміў, што з лютага 2013 года пачне працаваць новы цалкам беларускамоўны канал “Беларусь 3”. Ён будзе асвятляць падзеі культуры, мастацтва і гісторыі нашай краіны.
Фота — aif.by