На "Дажынках" у Маладзечне прайшоў карнавал з вазочкамі-трактарамі (фота)

Наперадзе калоны неслі знак "Дажынак" — вялікі вянок з хлебных каласоў. Сотня танцавальных параў удавала з сябе хлебнае поле.

Асаблівасцю шэсця стаў парад дзіцячых вазочкаў "Мой першы аўтамабіль". Вазочкі былі ператвораныя ў трактары і камбайны.

Заўтра па Маладзечне пройдзе моладзевае шэсце "Будучыня Беларусі". Абяцаюць, што ўпрыгожыць працэсію дзяўчына Ніва і каравай краіны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі