"Дэбатаў не будзе" — зламалася абсталяванне на БТ
Тэлеканал "Беларусь-2" адмяніў запіс дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з-за паломкі абсталявання.
Пра гэта БелаПАН паведаміў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Паводле яго слоў, раніцай 3 верасня меўся адбыцца запіс яго дэбатаў з кандыдатам у дэпутаты і дзейным дэпутатам Мікалаем Самасейкам. Аднак яму патэлефанавалі і паведамілі, што "з-за паломкі абсталявання запіс адмяняецца".
Сам Лябедзька ў такую версію не верыць.
Па аналагічнай прычыне быў адменены запіс дэбатаў кандыдата ў дэпутаты, падтрыманага кампаніяй "Гавары праўду!", Таццяны Караткевіч. Яна павінна была дыскутаваць з кіраўніком Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Міхаілам Савановічам і былым старшынёй Нацбанка Станіславам Багданкевічам.
Фота — bymedia.net