Deep Purple падарылі The Toobes бас-гітару

28 кастрычніка беларускія рокеры The Toobes выступілі на разагрэве ў легендарных Deep Purple. Канцэрт адбыўся ў СК "Алімпійскі" у Маскве. На ім прысутнічала 30 тысяч гледачоў. Па словах "Тубсаў", у прыватнай гутарцы Deep Purple узгадалі сваю маладосць і сказалі, што некалі "былі такімі ж маладымі і таксама "валілі" рок без аглядкі". Славутыя музыкі падарылі беларускаму гурту бас-гітару - так званую "сігнатурную мадэль басіста". А потым заінтрыгавалі: "Адыграем у Кіеве і, магчыма, возьмем вас у тур".


Падчас сэту The Toobes узніклі тэхнічныя непаладкі з гітарным комбікам. У выніку бубнач Стас Ламакін і бас-гітарыст Стас Мурашка зладзілі неверагодны джэм, які быў прыняты публікай на "ура!".  Дарэчы, выступ мінчукоў выклікаў самыя станоўчыя водгукі маскоўскіх гледачоў. Пра гэта сведчаць паведамленні на старонцы “Тубсаў” Вконтакте:

Л'юю Брадэль: “Хлопцы, вы - афігенныя! Я ў шоку, што вы з Беларусі. Думала, што там няма музыкі. Прабачце!”

Кацярына Шульгіна: “Я ў захапленні! Увогуле крута спявае бубнач! Відаць, як усе музыкі выкладаюцца цалкам, з душой. І ніякіх пантоў. Вы - цудоўныя. Я б схадзіла на ваш канцэрт у Маскве”.

Арына Віндзор: “Хлопцы, вы - малайцы! Нягледзячы на непрадбачаныя абставіны на сцэне, вы вельмі годна выкруціліся! Сола ўдарных і баса ўразіла!  Вы – каманда, і гэта класна. Малайцы і дзякуй за класны разагрэў!”

Марыя Шчалкунова: “Афігенна! Упершыню ў жыцці з задавальненнем слухаю гурт-разагрэў”.

Саўндчэк "Тубсаў" у "Алімпійскім"

 

1 лістапада Deep Purple і The Toobes адыграюць сумесны канцэрт у кіеўскім Палацы Спорту. Пасля шоў беларускія музыкі выступяць і на афтэ-паці.

 

Фота прадстаўленае гуртом The Toobes.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі