Дэсантнікі Беларусі, Расіі і Украіны правядуць сумесныя манеўры

Ад кожнай краіны ў вучэнні прымуць удзел да ста вайскоўцаў са складу дэсантных падраздзяленняў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Расіі.

Вучэнне пройдзе на агульнавайсковым палігоне ў Мікалаеўскай вобласці. Вайскоўцы трох краін у складзе зводнага батальёна выканаюць міратворчыя задачы ў зоне ўмоўнага канфлікту: блакаванне раёна знаходжання незаконных узброеных фарміраванняў, арганізацыю нясення службы на блокпастах, суправаджэнне калон з гуманітарнымі грузамі і захаванне бяспекі ў зоне надзвычайнай сітуацыі.

У часе вучэння будзе ажыццёўлена практычнае дэсантаванне з самалёта ваенна-транспартнай авіяцыі “Іл-76”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі