Для гомельскіх кіроўцаў ДАІ зладзіла “Шокатэрапію” (фота)

У межах “Шокатэрапіі” супрацоўнікі ДАІ цягам дзвюх гадзін прадэманстравалі аўтамабілі, разбітыя падчас дарожна-транспартных здарэнняў. Іх выставілі на плошчы Паўстання на ўсеагульны агляд. У дадатак да “экспанатаў” была арганізавана невялічкая фотавыстава з месцаў аварый.

Таксама падчас мерапрыемства інспектары праводзілі з мінакамі размовы на тэму бяспекі дарожнага руху і раздавалі тэматычныя буклеты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі