Доктар Хадоркін хоча стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў
Псіхатэрапеўт праславіўся лячэннем алкагалізму, псарыязу ды іншых хваробаў.
Пра тое, што доктар Аляксей Хадоркін плануе стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на крыніцу ў Цэнтравыбаркаме.
Ён вылучаецца па Грушаўскай выбарчай акрузе №98 Мінска. Менавіта ў тамтэйшую выбарчую камісію Хадоркін занёс дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.
Дарэчы, да канца месяца вядомы доктар знаходзіцца на адпачынку па-за межамі Мінска.
Фота — belarus.by