Доктар Хаўс шукае двайнікоў у Беларусі
Самы падобны да акцёра Х’ю Лоры беларус атрымае запрашальнік на мінскі канцэрт артыста, які пройдзе 22 чэрвеня ў Палацы рэспублікі.
Конкурс двайнікоў ладзяць арганізатары канцэрту, паведамляе БЕЛТА. Апроч акцёрскай дзейнасці Х’ю Лоры вядомы як блюзавы музыкант. Яго нядаўна выпушчаны дэбютны альбом Let Them Talk ужо праз тыдзень пасля выхаду заняў першыя радкі брытанскага нацыянальнага хіт-параду.
Беларускай публіцы Лоры вядомы найперш як выканаўца галоўнай ролі ў серыяле “Доктар Хаўс”.
Фота: screenmedia.com.ua