Дольшчыкі даўгабуда на Нямізе гатовыя выйсці на мітынг

Узвядзеннем аб’екта, у якім павінна размясціцца паркоўка і гандлёвы цэнтр “Славянскі”, займаецца прадпрыемства “Паркінг”. Будоўля вядзецца з 2001 года, але аб’ект дагэтуль не гатовы. Прадпрымальнікі звярнуліся ў шэраг дзяржаўных органаў з просьбай зладзіць праверку дзейнасці фірмы-забудоўніка. Яны падазраюць, што іх уцягнулі ў махлярскую схему. 

Як паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН лідар прадпрымальніцкага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка, прадпрымальнікі гатовыя выйсці на мітынг ці пікет. Калі ў бліжэйшы час сітуацыя не зрушыцца ў станоўчы бок, бізнесмены пададуць заяўку на акцыю пратэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі