Домрачава толькі дзясятая ў гонцы пераследу

У жаночай гонцы пераследу беларуска Дар’я Домрачава пайшла на дыстанцыю трэцяй, а фінішавала дзясятай з вынікам 32 хвіліны 23,8 секунды. На чатырох агнявых рубяжах 10-кіламетровай гонкі яна дапусціла шэсць промахаў (1+1+2+2).

Яшчэ адна беларуска, Надзея Скардзіна паказала 18-ты вынік (стартавала 22-й).

Выйграла сённяшнюю гонку нарвежка Тура Бергер, на другім месцы ўкраінка Алена Підгрушна, на трэцім — фінка Кайса Мякярайнер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі