Доўга заставацца на пасадзе прэс-сакратара Лукашэнкі Павел Лёгкі не плануе
Праўда, дакладную дату свайго пераходу на іншае месца працы не называе.
Пра гэта ён паведаміў у каментары Еўрарадыё.
Павел Лёгкі: “Пэўны час яшчэ буду радаваць вас на гэтай пасадзе. Проста атрымалася, што трэба будзе пакінуць гэтую пасаду крыху пазней”.
Тым не менш Лёгкі ўпэўнівае, што збіраецца сысці з пасады прэс-сакратара менш чым за паўгода. Ён не тлумачыць, з чым звязаная гэтая затрымка — з адсутнасцю кандыдатуры, якая яго заменіць, ці нечым іншым.
Нагадаем, пастановай Саўміна ад 22 кастрычніка 2012 года кіраўнік прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі Павел Лёгкі быў прызначаны дарадцам у амбасаду Беларусі ў Расіі. Побач з кіраўніком краіны на пасадзе яго прэс-сакратара Лёгкі знаходзіцца з 2004 года.
Фота — belta.by