Другі транш крэдыту ЕўрАзЭС Беларусь атрымае цягам месяцу

Пра гэта сёння паведаміў намеснік міністра фінансаў Расіі Сяргей Старчак. Нагадаем, што Беларусь узгадніла з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС праграму эканамічных рэформ у абмен на крэдыт у памеры 3 мільярдаў долараў. Першы транш гэтага крэдыту прыйшоў у нашу краіну 21 чэрвеня і склаў 800 мільёнаў долараў. Новы транш складзе яшчэ прыкладна 440 мільёнаў долараў, паведамляе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі