Двое п’яных беларусаў ледзь не замерзлі ва ўкраінскім лесе
У ноч з 18 на 19 студзеня беларусы заблукалі ў лесе ў Ратнаўскім раёне Валынскай вобласці.
Патэлефанаваўшы а 3.15 украінскім выратавальнікам яны пачалі крычаць: “Ратуйце, мы заблукалі!”, піша “ВолиньPost”.
Ратаваць небаракаў выехалі 2 выратавальнікі і 2 памежнікі. А 7.00 ранку беларусы 23 і 25 гадоў былі знойдзеныя. Аказалася, у іх ужо былі абмарожаныя ногі.
Хлопцаў накіравалі ў раённую лякарню, дзе ім аказалі дапамогу. Стан іхняга здароўя здавальняючы.
Медыкі выявілі, што беларусы былі ў стане алкагольнага ап'янення. Відавочна, таму і заблукалі ў лесе.