Ды 2015 года ў Мінску з'явіцца 43 новыя гандлёвыя цэнтры

Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў.

Новікаў: "Гарадскія тэрыторыі запатрабаваныя і, можна сказаць, дэфіцытныя. Тым не менш, за кошт дэталёвай інвентарызацыі гарадскіх тэрыторый, мы вызначылі яшчэ 19 участкаў, якія будуць прапаноўвацца патэнцыйным інвестарам. У дадзены момант яны вольныя. У перспектыве, да 2015 года мы плануем атрымаць прырост гандлёвых плошчаў не менш за 400 тысяч квадратных метраў".