“Дынама” паставіла пад сумнеў "бронзу" “Гомеля”

Сталічнае “Дынама” сваёй перамогай (1:0) зноў адсунула “Гомель” на 4-ты радок і паставіла пад пытанне яго “бронзу” у першынстве краіны. У “Дынама” цяпер 53 ачкі, а ў “Гомеля” — 50.

“Белшына” разышлася са “Славіяй” у сухую нічыю — 0:0. Наваполацкі “Нафтан” перамог “Брэст” — 1:0.

Нагадаем, што астатнія два матчы гэтага туру пройдуць у нядзелю 11 лістапада. Барысаўскі БАТЭ мае яшчэ адзін шанец датэрмінова стаць чэмпіёнам Беларусі: ён згуляе на сваім полі з “Мінскам”. А салігорскі “Шахцёр” будзе гуляць у Гродне супраць мясцовага “Нёмана”. У выпадку перамогі гарнякі гарантуюць сабе “серабро”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі