Дырэктар антыдопінгавага агенцтва: допінг для Астапчук не меў сэнсу

Паводле слоў дырэктара Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва, нічога выяўлена не было. Атрымліваецца, што знойдзены забаронены прэпарат мог патрапіць у арганізм Надзеі Астапчук у перыяд з 30 ліпеня да 4 жніўня (да такой высновы прыйшла дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта). Аднак, на думку Аляксандра Ванхадлы, у гэтым не было сэнсу, паколькі да старту на Гульнях рэчыва не паспела б падзейнічаць.

Як інфармуе БЕЛТА, 14 жніўня Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва і Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі пачынаюць уласнае расследаванне. Паралельна расследаванне праводзіць Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі. За 21 дзень яны будуць высвятляць, якім чынам забаронены прэпарат патрапіў у арганізм штурхальніцы ядра.

Нагадаем, у панядзелак стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт забраў залаты медаль Алімпіяды ў Надзеі Астапчук. У допінг-пробах спартоўкі знайшлі прэпарат-анаболік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі