Дырэктар" ФК "Белшына": заробак атрымалі толькі за студзень

"Камандай атрыманы заробак толькі за студзень, — расказвае дырэктар "Белшыны". — Мы маглі б плаціць гульцам за кошт уласнай гаспадарчай дзейнасці. Аднак гэты прыбытак зусім невялікі, ды і траціцца ён на пераезды, арэнду палёў ("Белшына" з-за ўмоваў надвор'я праводзіць хатнія матчы на штучным полі ФК "Мінск" — Еўрарадыё), медыкаменты і г. д. Усё проста: няма ўказу — няма заробку".

Паводле слоў Генадзя Вараксы, заробку не атрымліваюць не толькі трэнеры і гульцы, але і кіроўцы ды прыбіральшчыцы.

Адзначым, што "Белшына" паспяхова стартавала ў сёлетнім чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Пасля 2-х тураў яна набрала 4 ачкі і ўваходзіць у лідыруючую групу каманд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі