Дырэктар ФК "Белтрансгаз": "Газпрам" проста так грошы не дае

Гэта — "Смалявічы-СТІ" і слонімскі "Белтрансгаз". Апошняя каманда існуе пры Слонімскім упраўленні магістральных газаправодаў. Яшчэ перад пачаткам сёлетняга сезону, калі "Белтрансгаз" перайшоў пад кантроль расійскай кампаніі "Газпрам", у Слоніме спадзяваліся, што футбольная каманда атрымае значную фінансавую падтрымку.

Як выглядае з інтэрв'ю дырэктара ФК "Белтрансгаз" Юрыя Бяссонава сайту goals.by, "Газпрам" беларускім футболам пакуль не вельмі цікавіцца. На пытанне пра фінансавую дапамогу слонімскаму клубу з боку расійскай кампаніі Бяссонаў адказаў наступнае: "Ніколі такога не было... "Газпрам" заўсёды ўмеў лічыць грошы і проста так іх не дае".

Паводле яго словаў, "расіяне — ўладальнікі, але юрыдычная асоба — "Белтрансгаз". Таму ўсе фінансавыя справы клуба вырашае назіральны савет ААТ "Белтрансгаз". "З лагатыпам "Газпрама" на майках не гуляем", — кажа Юрый Бяссонаў.

Фота — gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі