Дзе патусіць на выхадных? Раіць Аляксандр Кулінковіч
Лідар гурта Neuro Dubel дапамагае скласці цікавы расклад на бліжэйшы ўік-энд.
На выхадных сіноптыкі абяцаюць пахаладанне да -19 і завіруху. Нават штармавое папярэджанне абвясцілі. Для тых, каго такія навіны не пужаюць, Аляксандр Кулінковіч падрыхтаваў шорт-ліст мерапрыемстваў, вартых, на яго думку, увагі і прысутнасці.
Праўда, лідар гурта Neuro Dubel не раз прызнаваўся, што неахвотна выходзіць з дому, асабліва ўзімку. Яго сапраўды рэдка бачыш на розных тусоўках, канцэртах, імпрэзах. Але ў афішы на бліжэйшы ўік-энд усё ж знайшліся цікавыя мерапрыемствы і для знакамітага рокера.
Раіць схадзіць |
Ніколі не пойдзе |
|||
Кіно |
“Анёл-ахоўнік”: |
15 сакавіка, пятніца: Аўрора 16:10, 20:50 Беларусь 15:50, 18:30, 21:10 Бярэсце 15:40, 18:20, 21:00 Мір 16:00, 18:40 16 сакавікі, субота: Аўрора 16:10, 20:50 Беларусь 13:10, 15:50, 18:30, 21:10 Бярэсце 15:40, 18:20, 21:00 Мір 11:00, 16:00, 18:40 17 сакавіка, нядзеля: Аўрора 16:10, 20:50 Беларусь 13:10, 15:50, 18:30, 21:10 Бярэсце 15:40, 18:20, 21:00 Мір 11:00, 16:00, 18:40 |
Усе астатнія фільмы |
|
Канцэрт |
Дэльфін |
16 сакавіка: Клуб Re:Public (вул.Прытыцкага,62, ст.м. "Кунцаўшчына"), Пачатак 19-00. Квіткі: папярэдне (170 000 - 190 000 (танцпол), 300 000 (VIP) |
Усе вечарыны |
|
Масленіца ў Дудутках |
Для сям’і 16 сакавіка: Квіткі: дарослыя - 60 тыс., школьнікі – 30 тыс, дашкольнікам уваход вольны! Пачатак: 12-00 Даведка: (17)1330747; (29) 6025250; (29)6035250. |
|||
Тэатры |
“Хрыстафор” “Смешны канцэрт” |
Клуб ім.Дзяржынскага (вул.Камсамольская, 30) Даведкі: (29) 3661661, (29) 7641661 |
||
Выставы |
"Выстава жывых трапічных матылькоў" Музей гісторыі горада Мінска |
Для сям’і на ўсе дні: Уваход: 25 тыс., дзеці да 5 гадоў — бясплатна. У кошт квітка ўваходзіць фотаздымак без бліскавіцы, відэаздымка, каментары экскурсавода. Вул. Рэвалюцыйная, 10 Даведкі: (17)3212430; (17)3212426 |
“Даўно ўжо не хадзіў у кіно, ― адразу здзіўляе Кулінковіч, які з’яўляецца аўтарам і вядучым праграмы Kulliwood TUT. ― Але прагледзеў афішу і амаль нічога цікавага для сябе не знайшоў. Хіба, паглядзеў бы адзін фільм, ён называецца “Анёл-ахоўнік”, бо ў ім грае мой улюбёны акцёр Ціль Швайгер. Таксама я б, напэўна, схадзіў на канцэрт Дэльфіна ў Re:Public. І зноў жа, магчыма, я б наведаў фестываль КВЗ у БДУ. Толькі з-за таго, што ніколі не быў на КВЗ і мне было б цікава паглядзець, як гэта ўсё выглядае. Людзі, якія былі, кажуць, што гэта ўсё вельмі цікава і смешна! То бок, адрозніваецца ад тэлеверсіі”.
Пры гэтым Аляксандр прызнаецца, што не разумее тэатраў. Ён катэгарычна адмаўляецца ад іх наведвання і асобна выдзяляе “Хрыстафор”. Маўляў, мала таго, што тэатр, дык яшчэ і не смешны. Такі ж лёс у размеркаванні вольнага часу Кулінковіча напаткаў і сталічныя вечарыны, незалежна ад таго, праходзяць яны ў клубе, рэстаране ці кавярні.
“Я ўвогуле апошнім часам стаў даволі нелюдзімым, ― тлумачыць сваю катэгарычнасць Кулінковіч. ― Не люблю шумных мерапрыемстваў, тым больш са спіртным. Яны нічым добрым ніколі не заканчваюцца. Я звычайна на іх змрочны, у мяне псуецца настрой… А калі не псуецца, то гэта значыць, што я напіўся да страты чалавечага выгляду. Ні тое, ні тое мне не падабаецца! Таму на вечарыны я не пайду!”
Магчыма, што на бліжэйшых выхадных Аляксандра Кулінковіча можна будзе ўбачыць у “Музеі гісторыі горада Мінска”, якім музыка ў прынцыпе вельмі цікавіцца. Гэтым разам яго ўвагу прыцягнула “Выстава жывых трапічных матылькоў”: “Думаю, гэта прыгожа і цікава, асабліва для сямейнага наведвання”, ― дадае рокер. Таксама для сямейнага адпачынку лідар Neuro Dubel абраў “Масленіцу ў Дудутках”, але на гэты конт выказаў некалькі заўваг:
“Думаю, што святкаванне Масленіцы будзе, як звычайна, такое беларускае, з “Лявоніхай”… Пад “Лявоніхай” я разумею не саму песню, а ўсё прымітыўнае і даўно састарэлае, што ў нас чамусьці ўпарта цягнуць на ўсе сцэны. Думаю, там гэтага будзе безліч, але агулам, напэўна, будзе весела. І дзіцяці, і проста з сям’ёй прайсціся па прыемным надвор’і ў прыемным месцы”.