Дзень Волі адзначаны затрыманнямі па ўсёй краіне
Паводле папярэдніх звестак, у Дзень Волі ў Беларусі было затрымана каля 70 чалавек.
У Мінску цягам дня было затрымана больш за 50 чалавек. Па неправераных пакуль звестках, каля 30 з іх знаходзяцца ў Савецкім РАЎС, 20 — у Цэнтральным, 3 — у Заводскім.
У рэгіёнах Беларусі 25 сакавіка было затрымана 17 грамадскіх актывістаў і 1 журналіст, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Гэтая інфармацыя будзе ўдакладняцца і дапаўняцца.