Дзень выпускных вечароў у сталіцы 11 чэрвеня аб'яўлены Днём цвярозасці
Мінгарвыканкам прыняў рашэнне абмежаваць продаж піва і слабаалкагольных напояў.
У сувязі з правядзеннем выпускных вечароў у школах сталіцы Мінгарвыканкам прыняў рашэнне абмежаваць продаж піва і слабаалкагольных напояў з 18.00 11 Чэрвеня да 8.00 12 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА.
Кантраляваць выкананне рашэння мэрыі будуць адміністрацыі раёнаў сталіцы.