Дзевятоўскі: Я з думкай пра спорт не развітваюся!
Малатабоец, абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, шукае магчымасць працягу спартовай кар'еры.
Па словах Вадзіма Дзевятоўскага, сумяшчаць працу ў парламенце са спартовымі выступамі цалкам рэальна.
"У мяне быў досвед трохразовых трэніровак у перыяд з 1999 да 2002 год. Я не бачу праблемы цяпер рабіць двухразовыя трэніроўкі. Напрыклад, з 6 да 8 раніцы і з 21 да 23 вечара. Я лічу сябе моцным чалавекам і ўпэўнены, што вытрымаю", — цытуе спартоўца інфармагенцтва БелаПАН.
Фота: www.novopolotsk.belayarus.by.