Джахара Царнаева пакуль не могуць дапытаць

Не выключана, што ён наогул страціць здольнасць маўлення з-за ранення ў шыю. Цяпер Царнаев знаходзіцца ў адным з бостанскіх шпіталёў пад узмоцненай аховай. Дактары ацэньваюць яго стан як стабільна цяжкі, інфармуе Радыё Свабода.

Амэрыканскі тэлеканал CBS паведамляе, што Царнаеў, хаваючыся ад паліцыі ў горадзе Уотертаун, цалкам мог паспрабаваць здзейсніць суіцыд: па адной з версіяў, ён засунуў дула пісталета ў рот і націснуў на курок. Другое раненне, у нагу, Царнаеў атрымаў падчас перастрэлкі з паліцыяй.

Старэйшы брат Джахара Царнаева, Тамерлан, пры затрыманні ў ноч на 19 красавіка таксама супраціўляўся і быў забіты.

Джахар Царнаев хаваўся ў лодцы, якая стаяла ў двары аднаго з дамоў ва Уотертауне. Гаспадары лодкі заўважылі, што ў ёй нехта хаваецца, і звярнуліся ў паліцыю. Тая праверыла, што ў лодцы ёсць чалавек, з дапамогай цеплавой камеры, усталяванай на верталёце. Неўзабаве Царнаеў быў затрыманы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі