Джон Маккейн выступіць у Сенаце з дакладам аб Беларусі
Пра гэта ён паведаміў лідару Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку.
Паводле Лябедзькі, размова з Маккейнам вялася па трох кірунках – вызваленне палітзняволеных, правядзенне свабодных выбараў і выпрацоўка "плану Маршала" для Беларусі, паведамляе “Радыё Свабода”. Інфармацыю пра сустрэчу з апазыцыйным беларускім палітыкам сенатар Маккейн размясьціў ў сваім твітэры.
Нагадаем, што Маккейн з'яўляецца адным з лідараў Рэспубліканскай партыі. Ён быў супернікам Барака Абамы на мінулых прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.