Джымі Пэйдж: Led Zeppelin быў найлепшым гуртом!

Легенды рока Джымі Пэйдж (Jimmy Page), Джон Пол Джонс (John Paul Jones) і Роберт Плант (Robert Plant), больш вядомыя як гурт Led Zeppelin днямі былі адзначаныя прэміяй Цэнтра Кенэдзі (Kennedy Center), дзе былі прадстаўленыя як гурт усіх часоў.

Трое музыкаў уселіся разам з журналістам CBS News Чарлі Роўзам (Charlie Rose) і крыху пагаварылі пра пачатак кар’еры, напружаны шлях да славы і пра тое, што будзе далей.

Джымі Пэйдж узгадаў, як музыкі сабраліся разам у гурт пасля таго, як разваліўся The Yardbirds, дзе ён граў ў той час на гітары:

“Мне хацелася на аскепках The Yardbirds сабраць штосьці падобнае, я пачаў шукаць музыкаў”.

Першым з запрошаных быў студыйны музыка Джон Пол Джонс, затым далучыліся 19-гадовы Роберт Плант і бубнач Джон Бонэм (John Bonham).

І ўжо тады музыкі зразумелі, што з гэтага штосьці атрымаецца.

“Момант нашай сустрэчы быў вялікім момантам”,Плант звярнуўся да журналіста.

“Не важна, што здарылася потым… Проста гэта было як: “О! Што гэта?!”” — працягнуў Пэйдж.

Музыкі падхапілі:

“На пачатку крытыкі нават не да канца разумелі, што мы граем. Але пазней надышлі іх лепшыя творчыя дзесяцігоддзі”.

Усе восем студыйных альбомаў гурта трапілі ў Топ-10 часопіса Billboard, шэсць з іх узняліся да найвышэйшай пазіцыі.

“Не думаю, што мы калі-небудзь спрабавалі выканаць чыюсьці замову, — сказаў Пэйдж. — Людзі жадалі бачыць нас усё больш і больш. Натоўпы людзей!

Нягледзячы на тое, што іх поспех усё павялічваўся, Плант падкрэсліў:

“У той час я ўвогуле не ўсведамляў, што я трапіў у адзін шэраг з Джэніс Джоплін ці іншымі асобамі такога ўзроўню”.

Але раптоўна ў 1980-м смерць Джона Бонэма паклала канец існаванню гурта.

Гэта быў гурт з чатырох музыкаў, разумееш? — патлумачыў Плант, — было немагчыма зноў сыграць разам, і не ўбачыць сярод нас Джона Бонэма”.

Такім чынам, на наступныя трыццаць гадоў трое музыкантаў, якія засталіся ад гурта, абралі самастойныя кар’еры, за выключэннем двух непрацяглых уз’яднанняў у 1985-м і 1988-м, якія ўзрушана прынялі прыхільнікі, але для гурта сталі расчараваннем.

“Гэта не было кепска, але гэта не было сапраўды добра”, — сказаў Пэйдж.

У 2007 годзе Плант, Пэйдж і Джонс зноў выйшлі на сцэну — на гэты раз — з сынам Джона Бонэма, Джэйсанам (Jason Bonham), за барабанамі, каб выступіць у чарговы раз. І гэты выступ не расчараваў ані фанатаў, ані саміх музыкаў.

“Пасля трэцяй песні, думаю, мы ведалі… што гэта так”, — адзначыў Плант.

“Гэта была ідэальная магчымасць выйсці… і паказаць, чаму мы былі тымі, кім былі”, — дадаў Пэйдж.

І нягледзячы на тое, што ў гурта няма ніякіх планаў на ўз’яднанне, для канцэртнага тура, яны даўно занялі стабільнае месца ў гісторыі рока.

Гэта такі падручнік для маладых музыкаў, — сказаў Пэйдж. І дадаў. — Я б сказаў… баюся падацца нясціплым… але, так, гэта быў найлепшы гурт”.

Фота: New Musical Express, Spin, Rolling Stone.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі