Дзмітрый Канавалаў таксама пакараны смерцю
Пра гэта паведамляе партал TUT.by
Вярхоўны суд прыгаварыў Канавалава да вышэйшай меры пакарання 30 лістапада 2011 года. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі і ажыццяўленні выбуху ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года. У выніку гэтага тэракту загінула 15 чалавек.
Сёння, 17 сакавіка сваякі іншага фігуранта гэтай справы, Уладзіслава Кавалёва, атрымалі ліст з паведамленнем аб выкананні прысуду. 14 сакавіка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка адмовіў Канавалаву і Кавалёву ў памілаванні.
Фота: ИТАР-ТАСС