Дзмітрый Ус пачынае змагацца за перагляд выбарчага заканадаўства

Цяпер палітык пачынае кампанію за яго рэформу. Ён лічыць, што без гэтага зрабіць будучыя выбары ў краіне свабоднымі немагчыма. Галоўная мэта — зрабіць празрыстым і кантраляваным падлік бюлетэняў, паведаміў Дзмітрый Ус Радыё Свабода.

Ён дамагаецца таго, каб кандыдаты ў прэзідэнты і іх давераныя асобы, а таксама кандыдаты ў дэпутаты ўсіх узроўняў атрымалі права накіроўваць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі сваіх прадстаўнікоў з правам быць сябрамі гэтых камісіяў. Такім чынам, у камісіях з’явяцца незалежныя людзі. Яны будуць лічыць бюлетэні і падпісваць іх з абодвух бакоў. Так будзе наладжаны кантроль за падлікам галасоў выбарцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі