Дзмітрый Ус зноў абскардзіў прысуд за Плошчу

Гэта ўжо трэцяя па ліку наглядная скарга Уса, паведамляе "Беларускі партызан".

У траўні 2011 года ён быў асуджаны на 5 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года.

Ус адзначае, што кіраўнік Беларусі памілаваў яго, не зважаючы на адсутнасць такой просьбы з боку самога Уса. На думку экс-кандыдата, гэта тлумачыцца тым, што Аляксандр Лукашэнка зразумеў абсурднасць прысуду.

Тым не менш сам прысуд застаўся ў сіле. Таму Ус дамагаецца перагляду судовага рашэння і сваёй поўнай рэабілітацыі. Старшыня Мінскага гарсуда і намеснікі старшыні Вярхоўнага суда ўжо адмовіліся задаволіць дзве наглядныя скаргі Дзмітрыя Уса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі