Дзмітрыя Мядзведзя будуць судзіць за ўдзел у "масавых беспарадках"

Як паведаміла ягоная жонка Таццяна праваабарончаму цэнтру "Вясна", ад адваката яна даведалася, што Дзмітрыю выставілі канчатковае абвінавачванне — "удзел у масавых беспарадках".

Дзмітрый Мядзведзь быў затрыманы на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Пасля адбыцця 10-сутачнага арышту яго ізноў затрымалі і 6 студзеня яму выставілі абвінавачванне па справе аб "масавых беспарадках". Дзмітрый утрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі