Дзве брэстаўчанкі здзейснілі разбойны напад на мужчыну

А 9 раніцы 13 ліпеня кампанія зладзіла пікнік на пустыры ў раёне вуліцы Я.Купалы. Пасля сумеснага спажывання спіртных напояў раптам пачалася сварка. Дзяўчаты ўдарылі мужчыну шкляной пляшкай па галаве. Пагражаючы яму фрагментам разбітай бутэлькі, разбойніцы адабралі ў сваёй ахвяры грошы, банкаўскую картку і дакументы, апавядае БелаПАН.
 
Мужчына звярнуўся ў міліцыю і дзяўчат затрымалі. Адна з іх раней ужо мела судзімасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі