Дзяржава патрабуе ад прадпрыемстваў сплаціць падатак, адменены год таму

Як паведамляе БелаПАН, Міністэрства па падатках і зборах па распараджэнні КДК патрабуе, каб суб'екты гаспадарання выплацілі экалагічны падатак, адменены ў 2011 годзе. Інфармацыю пра гэта на экстранай нарадзе Мінскага сталічнага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў 11 студзеня паведаміў сябра саюзу Вадзім Барадуля.

Пры гэтым, па словах Барадулі, на працягу папярэдніх трох гадоў ні Мінпрыроды, ні Міністэрства па падатках і зборах не мелі прэтэнзіяў да адпаведных фірмаў. А сам падатак быў адменены год таму. Цяпер жа КДК патрабуе выплаціць грошы задняй датай.

Па словах экспертаў, спагнанне экалагічнага падатку пагражае сур'ёзнымі наступствамі для шматлікіх прадпрыемстваў. Напрыклад, Мінскі завод безалкагольных напояў ужо быў змушаны заплаціць 3 млрд рублёў экалагічнага падатку і каля 800 млн рублёў пені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі