Дзярждэпартамент ЗША: улады Беларусі парушаюць свабоду веравызнання
Але вернікі баяцца скардзіцца.
Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы Дзярждэпартамента ЗША аб свабодзе рэлігіі ў свеце.
Паводле аўтараў дакумента, беларускія ўлады працягвалі парушаць права на свабоду веравызнання шэрагу рэлігійных групаў, але ў адрозьненне ад мінулых гадоў, паведамленняў і публікацыяў аб згаданых парушэннях было меней — з-за самацэнзуры рэлігійных суполак і асобных вернікаў.
Многія заявілі, што не жадаюць паведамляць аб парушэннях з-за страху яшчэ большага запалохвання і помсты, а таксама спадзеючыся, што рэпрэсіі самі скончацца, калі на іх не скардзіцца, — гаворыцца ў дакуменце.
Між тым, як канстатуе дакумент, улады Беларусі часта абмяжоўвалі права на мірныя сходы для рэлігійнай дзейнасці, асабліва ў дачыненні да суполак пратэстантаў і Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, паведамляе Радыё Свабода.