Дзяржкантроль зацікавіўся хакеістамі "Гомеля"
Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў парушэнні ў працы хакейнага клуба.
Цяпер КДК вырашае, ці прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці службовых асобаў, якія дапусцілі парушэнні.
Як выявілася, штатныя трэнер-лекар і трэнер-масажыст не мелі ліцэнзій на аказанне першай медычнай дапамогі і масажу. Забяспечыць ёй медыкаў мусіў хакейны клуб.
Таксама парушэнні былі знойдзеныя ў бухгалтарскім уліку, справаздачы па паступленні сродкаў спонсарскай дапамогі. Акрамя таго, клуб не паведамляў на біржу працы пра наяўнасць сямі працоўных вакансіяў.