Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы стаў былы чэкіст
Рыгор Рапота змяніў на гэтай пасадзе амаль ужо легендарнага Паўла Паўлавіча Барадзіна.
Рапоту прызначылі на чатыры гады ў сувязі з заканчэннем тэрміна паўнамоцтваў Барадзіна. Новаму дзяржсакратару Саюзнай дзяржавы 57 гадоў. У яго біяграфіі — праца ў Першым галоўным упраўленні КДБ СССР, дзякуючы якой ён бываў у працяглых замежных камандзіроўках.
У 1994-1998 годзе ён быў намеснікам начальніка Службы знешняй выведкі Расіі. З 1998 па 2008 год ён займаў шэраг розных дзяржаўных пасад, якія ўжо не былі звязаныя з дзейнасцю спецслужбаў. У 2008 годзе Рапоту прызначылі паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе. На гэтым месцы ён працаваў да сённяшняга дня.