Дзясяткі тысяч чалавек пратэставалі супраць кірыліцы (відэа)
Вулічная акцыя прайшла ў нядзелю ў цэнтры сталіцы Харватыі Заграбе.
Дэманстранты, пераважна ветэраны харвацкага канфлікту першай паловы 1990-х, выступілі супраць увядзення ў горадзе Вукавар на ўсходзе краіны надпісаў на сербскай кірыліцы (харваты карыстаюцца лацінкай).
Паводле звестак перапісу 2001 года, у гэтым горадзе жылі больш за 57% харватаў і амаль 33% сербаў. Закон аб нацыянальных меншасцях дазваляе выкарыстоўваць у Вукавары кірыліцу. Удзельнікі мітынга, які сабраў ад 20 да 40 тысяч чалавек, заклікалі змяніць гэты закон і забараніць уводзіць кірыліцу ў асобных гарадах, інфармуе РІА "Новости".